У Луцку, на самым захадзе Украіны, пры абстрэле загінулі тры чалавекі. У Львове ракета трапіла ў двор дзіцячага сада
У Луцку Валынскай вобласці пад начны абстрэл трапіла прамысловае прадпрыемства, паведамляе кіраўнік абладміністрацыі Юрый Пагуляйка. У выніку атакі загінулі тры чалавекі, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі.
Фота: Андрэй Садовы
У Львове пры абстрэле было пашкоджана больш за 100 жылых дамоў, паведаміў мэр горада Андрэй Садовы. Адна з ракет прыляцела ў двор дзіцячага сада, у выніку чаго, паводле яго слоў, ён быў разбураны. Чатыры жыхары звярнуліся па меддапамогу, паведамляе «Дождь».
Фота: Юрый Пагуляйка
Як удакладняе кіраўнік Львоўскай абладміністрацыі Максім Казіцкі, абломкі ракет у тым ліку ўпалі на шматкватэрныя дамы, выклікаўшы разбурэнні.
Акрамя таго, у адным з гіпермаркетаў Львова пасля падзення абломкаў ракеты абвалілася столь. Яшчэ больш за 10 дамоў пашкоджана ў сёлах Стаўчаны і Сухаволя Львоўскай вобласці.
У Дняпры зафіксавалі траплянні ў прамысловае прадпрыемства і спартыўны аб'ект, паведамляе кіраўнік абладміністрацыі Сяргей Лысак. Двое жыхароў — 59-гадовая жанчына і 70-гадовы мужчына — было паранена.
Чытайце таксама:
Уначы адбыліся выбухі ў Львове і Хмяльніцкім, пажар у Дняпры