БЕЛ Ł РУС

VK адкрые офіс у Беларусі

15.08.2023 / 09:08

Nashaniva.com

VK, якому належыць аднайменная сацыяльная сетка, у найбліжэйшыя месяцы плануе адкрыць новы офіс у Мінску. Пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты ўжо абмеркаваў з кіраўніцтвам групы прыярытэтныя напрамкі яе развіцця ў краіне, паведамляе «Коммерсант».

Фота: cnews.ru

VK можа прыцягнуць лакальных распрацоўшчыкаў да стварэння новых прадуктаў, напрыклад, у галіне распрацоўкі гульняў і іншых перспектыўных кірунках. Таксама, як адзначаюць эксперты, павялічацца магчымасці кантэнтных сэрвісаў, якія прыцягнуць новых рэкламадаўцаў.

Крыніцы «Коммерсанта» распавялі, што холдынг VK плануе да канца года адкрыць офіс у Беларусі.

У пасольстве краіны «Коммерсанту» ўдакладнілі, што ў канцы чэрвеня пасол Дзмітрый Круты наведаў офіс VK у Маскве і правёў сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам па развіцці новых бізнэс-кірункаў кампаніі Максімам Тадэвасянам.

Абмяркоўваліся агульны стан рынку IT у РФ і Беларусі, прыярытэтныя напрамкі развіцця VK, а таксама планы холдынга наконт развіцця ў краіне.

У VK сказалі, што «прапрацоўваюць магчымасць адкрыцця офіса ў найбліжэйшыя месяцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула