БЕЛ Ł РУС

У Вільні ў сераду адбудзецца вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні»

15.08.2023 / 14:13

Nashaniva.com

Тры гады таму, 16 жніўня 2020 года, адбыўся найбуйнейшы мітынг у гісторыі незалежнай Беларусі, калі беларусы выйшлі на вуліцу, бо імкнуліся пазбавіцца шматгадовай дыктатуры.

«Мы адзначаем трохгоддзе гэтай падзеі праз вечар беларускай паэзіі «Вольныя чытанні», які адбудзецца 16 жніўня а 19-й. Усе ахвотныя прачытаюць вершы беларускіх аўтараў у нашай утульнай гасцёўні», — паведамляе OMNI academia.

На вечары прагучаць творы са зборнікаў «Не расстраляныя», вершы Таццяны Сапач і Уладзіміра Караткевіча.

Вы можаце прачытаць вершы сваіх любімых аўтараў ці проста прыйсці і паслухаць беларускую паэзію, а OMNI academia пачастуе кавай ці гарбатай. Прыносьце, калі ласка, свае ўлюбёныя напоі і добры настрой.

Адрас: Aukštaičių g. 6-30, 11341 Vilnius.

Запіс у каментарах да паведамлення.

Уваход — данат €10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула