БЕЛ Ł РУС

13-гадовы хлопчык выжыў, зваліўшыся ў Вялікі каньён з вышыні 30 метраў. І ўсё праз чужое фота

15.08.2023 / 15:41

Nashaniva.com

Ратавальнікам спатрэбілася дзве гадзіны, каб спусціцца да месца падзення хлопчыка і выцягнуць яго ў бяспечнае месца. Вята прывезлі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі, але праз некалькі дзён выпісалі, паведамляе Бі-бі-сі.

Вялікі каньён. Фота: Craig Hastings / Getty Images

13-гадовы падлетак Вят Каўфман выжыў пасля падзення з 30-метровай вышыні ў Нацыянальным парку «Гранд каньён» у амерыканскім штаце Арызона.

Ратавальнікам спатрэбілася дзве гадзіны, каб спусціцца да месца падзення хлопчыка і выцягнуць яго ў бяспечнае месца. Вята прывезлі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі, але праз некалькі дзён выпісалі.

Падлетак распавёў мясцоваму тэлебачанню, што сарваўся ўніз, калі адышоў убок, каб не перашкаджаць людзям рабіць фота. Ён прысеў і трымаўся адной рукой за камень, калі страціў раўнавагу і пачаў падаць.

У выніку падзення хлопчык зламаў руку і дзевяць пазванкоў, траўмаваў лёгкія і разарваў селязёнку.

Яго даставілі ў бальніцу па паветры.

«Я не памятаю, што здарылася пасля падзення, — распавёў ён мясцоваму тэлеканалу KPNX, знаходзячыся ў бальніцы. — Адрывіста памятаю, як ачуняў у задняй частцы «хуткай», потым у верталёце, пасля гэтага мяне перанеслі ў самалёт, і вось я тут».

Да выратавальных работ прыцягнулі дзясяткі работнікаў нацыянальнага парку «Гранд каньён», якія спусціліся са скалы пасля таго, як стала зразумела, што выцягнуць Вята верталётам не атрымаецца праз спецыфічны рэльеф мясцовасці.

Нягледзячы на вялікую колькасць траўмаў, падлетка ўжо выпісалі з бальніцы. Яго адвезлі дадому.

«Мы вельмі ўдзячныя ўсім за працу, — сказаў бацька хлопчыка Браян Каўфман, які падчас няшчаснага выпадку знаходзіўся дома ў Паўночнай Дакоце.

— Нам вельмі пашанцавала, што мы адвезлі нашага сына дадому ў машыне на пярэднім сядзенні, а не ў труне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула