БЕЛ Ł РУС

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі, Латвіі, Літвы і Эстоніі сустракаюцца ў Рызе

3.12.2009 / 12:29

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі, Латвіі, Літвы і Эстоніі абмяркуюць у Рызе пытанні супрацоўніцтва і развіцця гандлю.

3 снежня ў Рызе адбудзецца сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі Беларусі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, паведамляюць латвійскія СМІ.

Сямён Шапіра, Яніс Дуклаўс, Казімірас Старкявічус і Хелір‑Валдар Сеэдэр абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва і развіцця гандлю.

Міністры сустрэнуцца з кіраўніком урада Латвіі Валдзісам Дамброўскім і наведаюць шэраг гаспадарак і заводаў. У завяршэнне плануецца падпісаць мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі паміж чатырма краінамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула