БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі расследуюць «найдурнейшае рабаванне года»

16.08.2023 / 17:8

Nashaniva.com

Злачынца аказаўся надзіва законапаслухмяным, што яму і вылезла бокам.

Узброены рабаўнік уварваўся ў супермаркет у горадзе Грац каля 19:00, скіраваў пісталет на касірку і запатрабаваў грошы. Дзяўчына паклікала менеджара крамы, які сказаў гора-рабаўніку: «Прабачце, вам трэба было прыйсці на гадзіну раней. Каса аўтаматычна была зачыненая ў 18:00, таму яе фізічна нельга адчыніць».

Злачынец не стаў спрачацца, а спакойна прыбраў пісталет і выйшаў. Праз імгненне, аднак, ён вярнуўся і яшчэ раз ветліва перапытаў, ці дакладна касу ніяк нельга адчыніць. Пачуўшы тое ж тлумачэнне і праверыўшы час на гадзінніку, ён канчаткова пайшоў.

Паліцыя дагэтуль шукае рабаўніка, бо яго падазраюць у яшчэ адным рабаванні крамы ў тым жа раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула