Мужчына ў Гродне біў вокны Старога замка, бо хацеў паглядзець, як жылі каралі
Як расказалі ў мясцовым падраздзяленні Дэпартамента аховы, каля 17-й гадзіны 15 жніўня вартаўніца Старога замка заўважыла мужчыну, які наўмысна біў шкло ў палацы. Жанчына адразу націснула кнопку трывожнай сігналізацыі, і ўжо праз хвіліну на месца прыехаў нарад міліцыі.
47-гадовы мясцовы жыхар быў моцна п'яны. Міліцыянтам пасля затрымання ён растлумачыў, што разбіў шкло проста з цікаўнасці — хацеў, маўляў, паглядзець як жылі каралі.
Але пралезці ў замак праз вокны з-за пільнасці вартаўніцы яму не ўдалося, хоць раней ён паспяхова пералез цераз плот.
Для далейшага разбору мужчыну даставілі ў РАУС, па гэтым факце праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
П'яны мужчына на Зыбіцкай хацеў пагутарыць з амапаўцамі і пашкодзіў ім аўтамабіль