Пракуратура пакарала кіраўніка прадпрыемства за тое, што прыняў чалавека на працу без узгаднення з раённай адміністрацыяй
Пракуратура Савецкага раёна г. Мінска пры праверцы выявіла факт парушэння кіраўніком адной з арганізацый правіл прыёму на працу, на кіруючую пасаду. Яго аштрафавалі на 2 базавыя велічыні.
«У ходзе праверкі ўстаноўлена, што, дакладна ведаючы аб фактах неаднаразовага на працягу апошніх пяці гадоў звальнення за прагул работніка, які прэтэндуе на займанне кіруючай пасады, дырэктар прадпрыемства не забяспечыў праходжання працэдуры ўзгаднення яго прызначэння ў адміністрацыі раёна. Ён выдаў загад аб прыёме асобы на кіруючую пасаду без адпаведнай згоды кіраўніка адміністрацыі раёна», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.
Згодна з заканадаўствам, тлумачыць пракуратура, у выпадку назначэння на кіруючыя пасады ў арганізацыі дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці асоб, у якіх былі факты звальнення па дыскрэдытуючых абставінах на працягу пяці гадоў, кіраўніку адпаведнай арганізацыі неабходна ініцыяваць працэдуру ўзгаднення такога назначэння старшынёй адпаведнага раённага, гарадскога выканкама, кіраўніком адміністрацыі раёна г. Мінска.