БЕЛ Ł РУС

Ля парламента Літвы знайшлі скрынку з запіскай пра бомбу на рускай мове

17.08.2023 / 11:36

Nashaniva.com

17 жніўня ў 7:48 на праспекце Гедыміна ў Вільні каля дзвярэй офіса, які знаходзіцца насупраць будынка парламента Літвы была выяўленая скрынка з надпісам «бомба» (надпіс зроблены на кірыліцы), піша Delfi.lt

Парламент Літвы. Фота з Вікіпедыі

У 8:05 паліцыя ўвяла план «Шчыт». На месца здарэння прыехалі сапёры антытэрарыстычнага атрада «Арас». На месцы здарэння дзяжурылі паліцыя, пажарныя ратавальнікі і хуткая.

У выніку сапёры прымянілі вадамёт, якім знішчылі падазроны прадмет, — паведаміла прадстаўнік паліцыі Ларэта Кайрынене.

У 10:10 план «Шчыт» быў адменены. Як расказаў камандзір групы антытэрарыстычнай аперацыі «Арас» Віктарас Грабаўскас, на падазроным аб'екце быў надпіс, што гэта бомба запаволенага дзеяння. «Таму было вырашана прымяніць вадамёт. Запіска была на рускай мове», — сказаў Грабаўскас.

Чытайце таксама:

Беларусы расказалі, што адбываецца на мяжы з Літвой напярэдадні магчымага закрыцця КПП

Ціханоўская звярнулася да літоўцаў: Беларусы не маюць і ніколі не будуць мець ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сваіх суседзяў

«Не павінна быць так, што ў адзін дзень мы запрашаем, а ў другі — дэпартуем» — былы прэм'ер аб праблеме беларусаў у Літве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула