Фінляндыя і Эстонія пусцілі тры расійскія самалёты насуперак забароне
Тры расійскія самалёты праз складаныя ўмовы надвор'я 17 жніўня былі вымушаныя перасекчы паветраныя межы Фінляндыі і Эстоніі, закрытыя для суднаў з Расіі, паведамілі РБК у Расавіяцыі.
Ілюстрацыйнае фота: uralairlines.ru
«Тры паветраныя судны расійскіх авіякампаній «Расія», «Уральскія авіялініі» і «Паўночны вецер», выконваючы палёты над нейтральнымі водамі ў/з Калінінграда, у сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я і навальніцай былі вымушаныя перасекчы паветраныя межы Фінляндыі і Эстоніі», — распавялі ў агенцтве.
Аэранавігацыйныя службы гэтых краін разам з рэгіянальным цэнтрам адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху Расіі гарантавалі бяспечнае абслугоўванне судоў. Расавіяцыя падзякавала ім за садзейнічанне.