БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адно скрыжаванне ў Мінску стала «вафельным»: там ставілі рэкорды па заторах

17.08.2023 / 15:33

Nashaniva.com

«Вафельную» разметку нанеслі і на скрыжаванне праспекта Пушкіна з вуліцай Прытыцкага.

Фота: ДАІ

Адзначаецца, што кіроўцу не варта заязджаць на такую разметку, калі на скрыжаванні паўстаў затор, які прымусіць спыніцца і неапраўдана затрымацца, піша Blizko.by.

Спыняцца на такіх скрыжаваннях можна толькі ў двух выпадках:

пры павароце налева для пропуску сустрэчных машын, а таксама пешаходаў і веласіпедыстаў, якія перасякаюць «зебру»;

пры павароце направа для пропуску пешаходаў і веласіпедыстаў, якія перасякаюць праезную частку.

За парушэнне гэтых правілаў пагражае штраф ад 1 да 5 базавых велічынь.

Раней «вафельнымі» сталі скрыжаванні Камуністычнай і Краснай, а таксама каля выезду з Цэнтральнага РУУС на Старавіленскім тракце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула