Расейцы ўдарылі па Запарожжы
Кіраўнік Запарожскай вобласці Юрый Малашка паведаміў, што расейцы нанеслі ракетны ўдар па адным з раёнаў абласнога цэнтра.
Фота з тэлеграм-канал Юрыя Малашкі
Маштаб разбурэнняў і колькасць пацярпелых удакладняюцца.
Сакратар Запарожскай гарадской рады Анатоль Курцеў паведаміў, што ў выніку ўдару па Запарожжы ад выбухной хвалі павыляталі кватэрныя і балконныя шыбы і шыбы на лесвічных клетках у трох шматпавярховых дамах.
Нязначныя пашкоджанні атрымалі дзве навучальныя ўстановы.