У Кіеве прагрымелі выбухі
У Святошынскім раёне Кіева і Сафіеўскай Баршчагоўцы прагрымелі выбухі. Паветранай трывогі не было.
У Святошынскім раёне Кіева прагрымеў выбух. Паветранай трывогі не было.
Што адбылося — невядома, аднак мясцовыя жыхары заўважылі ў небе чорны дым. Па іх словах, на месца ўжо едуць экстранныя службы.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль не паступала.
Таксама выбух адбыўся каля ГЦ «Праменада Парк» у Сафіеўскай Баршчагоўцы на паўднёвы захад ад Кіева.
Пакуль што прычына выбуху невядомая.
Віталь Клічко пацвердзіў выбухі ў Кіеўскай вобласці.
Па словах мэра, іх чулі ў раёне кальцавой дарогі, у прамзоне, што знаходзіцца на балансе рэгіёна. Выбухі не звязаныя з прылётамі, іх прычына пакуль не ўстаноўленая.
Інфармацыі аб пацярпелых не паступала, экстранныя службы на месцы.