БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў музей Якуба Коласа з 50‑годдзем

4.12.2009 / 11:16

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Дзяржаўнага літаратурна‑мемарыяльнага музея Якуба Коласа з 50‑гадовым юбілеем гэтай установы.

«За гэты перыяд музей ператварыўся ў сапраўдную скарбніцу жыццёвай і творчай спадчыны класіка айчыннай літаратуры.

У яго залах перад наведвальнікамі паўстае шматгранны вобраз знакамітага пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, вучонага, педагога, які да апошніх хвілін шчыра і самааддана служыў Радзіме», — адзначаецца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў супрацоўнікам музея поспехаў у высакароднай справе захоўвання скарбаў нацыянальнай літаратуры, ажыццяўлення новых планаў, здароўя і дабрабыту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула