БЕЛ Ł РУС

Навучальныя ўстановы расійскага Белгарада рыхтуюць да 1 верасня: абкладаюць іх мяшкамі з пяском

20.08.2023 / 13:31

Nashaniva.com

Навучальныя ўстановы Белгарада напярэдадні 1 верасня абкладваюць мяшкамі з пяском на ўзроўні першых паверхаў, паведамляе канал «Блэтгород».

Гімназія №1 у Белгарадзе. Фота: bbbelgorod / Telegram

Фота гімназіі №1 з’явіліся ў сеціве. Таксама падпісчыкі канала паведамляюць, што мяшкамі з пяском бароняць будынак індустрыяльнага каледжа і іншых навучальных устаноў горада.

Да гэтай працы, як адзначае канал, просяць далучыцца бацькоў.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула