БЕЛ Ł РУС

У працы тэлеграма адбыўся маштабны збой

21.08.2023 / 21:49

Nashaniva.com

Увечары 21 жніўня ў працы Telegram адбыўся маштабны збой. Пра гэта сведчаць даныя Down Detector.

Збой фіксаваўся ў Беларусі, Расіі, Сербіі, Казахстане і іншых краінах. Першыя згадкі пра яго з'явіліся каля 20:00 па мінскім часе.

Большая частка карыстальнікаў скардзілася на тое, што мабільная праграма не працуе. Яна грузілася бясконца, паведамляючы аб немагчымасці падлучыцца да сервера, не адкрываліся чаты.

Пасля 21:00 праца праграмы пачала аднаўляцца.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі кухара — за актыўнасць у тэлеграме. Распавядаем, што магло яго выдаць і як можна было б абараніцца

Сілавік патлумачыў, навошта на граніцы сталі правяраць ІМЕІ 

У Лунінцы за каментары затрымалі мужчыну. Ён выдаліў акаўнт, але яго ўсё роўна знайшлі — вось як гэта магло быць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула