БЕЛ Ł РУС

Для палітзняволенага Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўлення волі

23.08.2023 / 12:45

Nashaniva.com

Сына палітыка Анатоля Лябедзькі судзяць за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Арцём Лябедзька ў судзе

Падчас працэсу мужчына не прызнаў віны і заявіў, што яму зусім няясная сутнасць выстаўленых абвінавачанняў і ён не разумее, за што ён знаходзіцца на лаве падсудных. Арцём даваў паказанні ў форме адказаў на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы.

Прысуд будзе абвешчаны заўтра, піша «Вясна».

Арцёма, сына палітыка Анатоля Лябедзькі, затрымалі 28 сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Пасля супраць яго завялі крымінальную справу і змясцілі пад варту.

Суд над ім пачаўся ўчора.

Чытайце таксама:

Палітзняволены Арцём Лябедзька не прызнаў віны

«Хацеў жыць на роднай зямлі». Сына Анатоля Лябедзькі ўжо больш за два месяцы ўтрымліваюць у турме

«Прапаноў адкупіцца не было». Справу сына Лябедзькі хутка перададуць у суд

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула