БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Баранавіч асудзілі за абразы і паклёп на Лукашэнку і міліцэйскага начальніка

23.08.2023 / 17:38

Nashaniva.com

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынеслі прысуд 63-гадовай мясцовай жыхарцы Яніне Панасевіч. Суддзя Мікалай Кміта прызначыў жанчыне 4 гады «хатняй хіміі» і 100 базавых велічынь штрафу (3700 рублёў), піша «Вясна».

Яніну Панасевіч абвінавацілі адразу па чатырох артыкулах: ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку, спалучаны з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве), ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні з персанальнымі данымі), арт. 188 КК (паклёп). 

Канкрэтна жанчыне ставілі ў віну тое, што ў сацсетцы «Аднакласнікі» яна размясціла выяву, якая «зневажае гонар і годнасць» Лукашэнкі. Акрамя таго, яна нібыта выклала адрас, нумар тэлефона і дзяржнумар аўтамабіля начальніка аднаго з РАУС з «паклёпамі». Таксама жанчына дзялілася беларускамоўным кантэнтам і ставіла «клас» навінам з падтрымкай Украіны ў вайне супраць Расіі.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК прыйшоў і да сяброў дзяўчыны, пра затрыманне якой мы паведамлялі раніцай

З Нацыянальнага гістарычнага архіва звальняюць 8 чалавек

Для палітзняволенага Арцёма Лябедзькі запрасілі 3,5 года пазбаўлення волі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула