БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыбываюць удзельнікі чатырох вучэнняў

24.08.2023 / 10:28

Nashaniva.com

У 2023 годзе комплекс вучэнняў АДКБ праводзіцца ў форме сумесных аператыўна-стратэгічных вучэнняў «Баявое братэрства».

Фота: «Наша Ніва»

Удзельнікі сумесных і спецыяльных вучэнняў АДКБ «Узаемадзеянне-2023», «Пошук-2023», «Эшалон-2023» і «Бар'ер-2023» накіроўваюцца ў Беларусь, паведаміў БелТА прэс-сакратар Аб'яднанага штаба АДКБ Уладзіслаў Шчагрыковіч.

«З 25 па 29 жніўня ўдзельнікі сумесных і спецыяльных вучэнняў здзейсняць перагрупоўку ў Рэспубліку Беларусь. Кантынгенты войскаў (калектыўных сіл) АДКБ накіроўваюцца з дзяржаў — членаў арганізацыі ў раён правядзення вучэнняў у адпаведнасці з планам», — сказаў прэс-сакратар.

У 2023 годзе комплекс вучэнняў АДКБ праводзіцца ў форме сумесных аператыўна-стратэгічных вучэнняў «Баявое братэрства». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула