Расійскі самалёт, які ўчора прыляцеў у Мачулішчы, вылецеў у Цвер, дзе знаходзіцца цела Прыгожына
Беларускі Гаюн
Сёння ў 9:30 вайскова-транспартны самалёт Іл-76 ПКС РФ здзейсніў пасадку на аэрадроме Мігалава ў Цвяры. Гэты борт прыляцеў учора ўвечары ў Мачулішчы і прабыў там 11 гадзін, піша «Беларускі Гаюн».
Невядома, якой была мэта прылёту і ці было штосьці адпраўлена ў Цвер.
У моргу гэтага абласнога цэнтра знаходзяцца целы загінулых у авіякатастрофе «Эмбраера», у тым ліку Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна.
Чытайце таксама:
Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным
У Расіі «мала што адбываецца, за чым не стаіць Пуцін» — Байдэн пра крушэнне самалёта Прыгожына
На месцы крушэння самалёта знойдзены тэлефон Прыгожына
«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына
«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі
Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант