БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыходзіць сетка крамаў «Вожык»

24.08.2023 / 15:19

Nashaniva.com

Першыя «Вожыкі» запрацавалі ў Беларусі ў чэрвені.

Фота: Onliner.by

У Мінск прыходзіць крама «Вожык». Мяркуецца, што першы пункт адкрыецца па адрасе Адоеўскага, 115 А.

Цяпер шукаюць персанал. Абяцаюць афіцыйнае працаўладкаванне і годны ўзровень заробку.

Мяркуецца, што крама ў Мінску адчыніцца ў верасні.

Сетка «Вожык» пачала працу ў чэрвені. Гандлёвы аб'ект у фармаце «крама каля дома» спачатку з'явіўся ў Гродне, а затым яшчэ па адной краме адкрылі ў Віцебску і Магілёве. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула