У Бучы адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў
Экспазіцыя прысвечаная беларускім ваярам, якія аддалі сваё жыццё ў барацьбе з расійскімі захопнікамі, а таксама тым, хто і цяпер працягвае несці службу ў складзе УСУ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь».
Алена Гергель, жонка загінулага ва Украіне беларуса Васіля Парфянкова
На выставе апісаныя гісторыі беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне, а таксама прадстаўлены відэаматэрыялы, дзе яны расказалі пра тое, чаму прыехалі ва Украіну і ўступілі ва УСУ.
На выставе прысутнічала жонка загінулага беларускага ваяра Васіля Парфянкова Алена Гергель. Яна падарыла музею ляльку-мотанку, якую зрабіла як сімвал барацьбы супраць расійскай агрэсіі.
Чытайце таксама:
Кавалеўскі і Лябедзька адправіліся ў Кіеў для перамоў і перадачы дапамогі беларускім добраахвотнікам