Даляр — 2815
Абама падняў амерыканскую валюту.
Мітусня курсаў валют працягваецца.
Пасля аптымістычнага прагнозу Барка Абамы, які запэўніў амерыканцаў, што другой дэпрэсіі не будзе, даляр рэзка пайшоў уверх.
Амерыканская валюта падаражэла на 28 рублёў і цяпер каштуе 2815 рублёў.
Гэта найбольшы паказчык даляра з пачатку восені.
Еўра, у процівагу, пайшоў уніз. Ён апусціўся на 33 рубеля і цяпер ацэньваецца ў 4167 рублёў. Суадносіны еўра і даляра зменшыліся і складаюць 1,48.
у выніку валютны кошык апусціўся яшчэ на сотыя долі працэнту. Дэвальвацыя з 2 студзеня гэтага года склала 8,13%.