Рыбакі трапілі пад тарнада на возеры ў Гарадоцкім раёне
2.09.2023 / 17:55
Прыродны інцыдэнт адбыўся 30 жніўня. Жыхарам Віцебска, якія рыбачылі ў той дзень на возеры Вымна Гарадоцкага раёна, давялося хутка ўцякаць з гэтай мясцовасці. Такога разгулу стыхіі віцебскія рыбакі яшчэ не бачылі, некалькі хвілін ураган каля возера Вымна нішчыў лес на 35 гектарах, піша Fishingby.
Са слоў рыбакоў, падзеі паблізу вадаёма нагадвалі зводкі з якога-небудзь паўднёваамерыканскага штата. Вецер, які падняўся пасля прыходу хмары, ператварыўся ў сапраўдны віхор. Паблізу возера пачалі лётаць дрэвы, магутныя парывы ветру вырывалі з коранем яліны і ламалі напалову хвоі. Ствалы дрэў, якія падалі, тарнада згортваў у завалы. У выніку ніхто з рыбакоў не пацярпеў, але страху яны перажылі.
Падобнае ў нашых шыротах ўбачыш не часта. Хоць у апошнія гады ўраганы ў Віцебскай вобласці не рэдкасць, усё ж уражвае маштабнасць нанесенай шкоды на адносна невялікай плошчы ляснога масіву.
Цяпер пад'езды да возера Вымна расчышчаныя, тут прыйшлося добра папрацаваць леснікам з Курынскага лясніцтва. Але сляды стыхі будуць нагадваць пра тое, што здарылася, яшчэ не адзін месяц.
Чытайце таксама:
Як паводзіцца падчас віхру і дзе небяспечна хавацца ад моцнага ветру
Падрабязнасці трагедыі на Мінскім моры, дзе ў непагадзь загінула 19-гадовая дзяўчына
Віхор, іскры лятуць: відэа ўчарашняй трагедыі на Мінскім моры
На Мінскім моры пранёсся моцны віхор, ёсць ахвяра і пацярпелыя