БЕЛ Ł РУС

Старшыня гарвыканкама Магілёва вёў блог у інтэрнэце

8.12.2009 / 13:59

НШ

Пачаў весці 1 снежня. Праз тры дні яго знялі з пасады.

Пачаў весці 1 снежня. Праз тры дні яго знялі з пасады.

Ці мелі вы магчымасць пагаварыць з старшынёй гарвыканкама і запытаць, чаму ў вас каля дома мала парковак і так дрэнна ходзіць грамадскі транспарт?

Жыхарам Магілёва пашанцавала: іх кіраўнік пачаў весці свой блог у інтэрнэце для абмеркавання надзённых праблемаў жыцця гораду. Пакуль допісаў у Віктара Шорыкава не шмат, блог вядзецца з 1 снежня.

Аднак ёсць цікавыя развагі пра захаванне культурнай спадчыны і праблемы п’янства. Абмяркоўвайце і не саромейцеся задаваць пытанні на http://city.mogilev.by/blog

* * *

Цікава, што ад сёння ў Магілеве - новы кіраўнік. 8 снежня рашэннем Сесіі гарадскога савета дэпутатаў на пасаду старшыні Магілёўскага гарвыканкама зацверджаны Станіслаў Барадаўка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула