БЕЛ Ł РУС

Беларусы скардзяцца, што не могуць запісацца на польскія турвізы. У візавым цэнтры патлумачылі, што рабіць

5.09.2023 / 14:07

Nashaniva.com

У панядзелак, 4 верасня, стала вядома, што беларусы зноў могуць падаваць дакументы на польскі турыстычны шэнген. Пасля гэтага ў рэдакцыю «Люстэрка» напісалі некалькі чытачоў са скаргамі на тое, што магчымасці запісацца на падачу няма. 

Адны скардзяцца, што ўсе спробы запісацца на візу заканчваюцца паведамленнем аб памылцы.

— Учора цэлы дзень выдавала памылкі, а цяпер паказвае, што да сакавіка няма свабодных месцаў, — распавёў адзін з чытачоў.

Іншы беларус спрабаваў запісаць на падачу дакументаў сваю маці. Але на сайце ён не знайшоў нават магчымасці абраць турыстычную візу.

З пытаннем, ці сапраўды аднавіўся прыём дакументаў на такі тып віз і што рабіць, як не можаш запісацца, «Люстэрка» патэлефанавала ў даведачную службу польскага візавага цэнтра VFS Global.

— Усё так, цяпер аднавіўся прыём дакументаў на турыстычную мэту паездкі. Неабходна запісвацца на сайце VFS Global.

Калі ў вас узнікаюць памылкі падчас запісаў, вам неабходна паспрабаваць змяніць прылады, заходзіць з розных. Таксама паспрабуйце пачысціць гісторыю браўзера і мяняць іх. Спрабуйце розныя спосабы, — параілі там.

Польшча не выдавала беларусам турыстычных віз ад пачатку пандэміі COVID-19.

Чытайце таксама:

«На памежным пераходзе дзеецца нейкі жах». Беларус расказаў пра цяперашнюю сітуацыю пры выездзе з краіны

«Трэба паказаць, што ў гэтым Польшча вінаватая». Прайсці мяжу яшчэ той квэст

Беларусь плануе адмяніць візы з гэтай краінай на Карыбах

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула