Расійскі пілот, які перагнаў ва Украіну верталёт Мі-8, атрымае паўмільёна даляраў
Пілот перамешчанага ва Украіну расійскага верталёта Мі-8 28-гадовы Максім Кузьмінаў атрымае ўзнагароду — 500 тысяч даляраў у грыўневым эквіваленце. Украінская разведка заклікае расіян узяць з яго прыклад, піша «Украінская праўда», спасылаючыся на прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскага Міністэрства абароны Андрэя Юсава.
Максім Кузьмінаў. Фота: «Укрінфарм»
Пра тое, што расійскі пілот за свой учынак атрымае ад украінскай дзяржавы прэмію паўмільёна даляраў, Андрэй Юсаў заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону:
«Вядома, у нацыянальнай валюце. Ёсць афіцыйнае заканадаўства, адпаведны закон, падпісаны прэзідэнтам Украіны ў красавіку 2022 года аб адпаведнай кампенсацыі ў выпадку, калі чалавек пераходзіць на бок Украіны разам з тэхнікай.
Украіна — дэмакратычная прававая дзяржава, мы і ўласныя абавязанні выконваем, і міжнароднага права. Таму яшчэ раз — тыя расіяне, якія не хочуць станавіцца ваеннымі злачынцамі, калі ласка, здавайцеся, пераходзьце на ўкраінскі бок і абараняйце ўжо ўласны гонар і сумленне, змагайцеся супраць пуцінскага рэжыму».
23 жніўня стала вядома, што нядаўна верталёт Мі-8 Узброеных сіл Расіі апынуўся ва Украіне ў выніку працяглай спецаперацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны. Пілот і ягоная сям'я знаходзяцца ва Украіне, сям'ю загадзя вывезлі з РФ.
Чытайце таксама:
Спецаперацыя «Сініца»: Расійскі пілот распавёў, як пераганяў Мі-8 з Расіі ва Украіну
У сеціве з'явіліся фатаграфіі расійскага верталёта, які прызямліўся на ўкраінскай авіябазе
Разведка выманіла ва Украіну расійскі верталёт Мі-8 з каштоўным грузам