Беларус паспрабаваў даць латвійскай памежніцы хабар у 5 еўра
На ўездзе ў Латвію за спробу даць хабар 2 верасня затрымалі грамадзяніна Беларусі.
Мужчына ехаў праз пункт пропуску «Сілене». У яго былі прадукты, забароненыя да ўвозу ў ЕС. Каб іх прапусцілі, ён прапанаваў супрацоўніцы мытнай службы Латвіі 5 еўра. Мытніца адмовілася і паведаміла аб інцыдэнце ў службу бяспекі.
Цяпер на беларуса завялі крымінальную справу.