БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах кіроўца збіў жанчыну з дзіцем і збег

8.12.2009 / 20:49

Nashaniva.com

Асоба кіроўцы высветленая, ён аб'яўлены ў вышук.

Здарэнне адбылася 7 снежня ўвечары. «Людзі, якія сталі сведкамі таго здарэння, выбеглі на праезную частку і паспрабавалі перакрыць дарогу «Kia». Аднак кіроўца, выехаў на ходнікі, аб’ехаў натоўп і знік на вялікай хуткасці», — распавёў дзяржаўтаінспектар АДАІ Баранавіцкага ГУУС Андрэй Валкавыцкі.

У выніку ДТЗ 28-гадовая гараджанка і яе маленькі сын атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя.

Праз гадзіну супрацоўнікі міліцыі знайшлі пашкоджаную машыну ў адным з мікрараёнаў горада — на вуліцы Рэпіна.

Асоба мужчыны, які збіў жанчыну і дзіця, па словах Андрэя Валкавыцкага, высветленая, аднак ён пакуль не затрыманы: хаваецца. Тым не менш, супрацоўнікі праваахоўных органаў упэўненыя, што зловяць яго ў бліжэйшы час.

Intex-press

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула