БЕЛ Ł РУС

Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» другі раз за месяц прызналі экстрэмісцкім

11.09.2023 / 12:13

Nashaniva.com

Першы раз гэта адбылося 16 жніўня, 7 верасня — другі раз.

Навіна пра прызнанне экстрэмісцкім у тэлеграм-канале «Хрысціянскай візіі»

Першы раз, нагадаем, гэта было рашэнне суда Мёрскага раёна ад 16 жніўня 2023 года.

Цяпер стала вядома, што тэлеграм-канал прызнаў экстрэмісцкім 7 верасня 2023 года суд Лідскага раёна. Экстрэмісцкім таксама прызнаны наш стары лагатып («представляющий собой крест, обвивающийся двумя васильками»).

Аўтары тэлеграм-канала просяць улічваць гэта, калі знаходзіцеся ў Беларусі ці плануеце туды ехаць, і заклікаюць выконваць меры бяспекі.

Зрэшты, у «Хрысціянскай візіі» ёсць сацсеткі, да якіх пакуль сілавікі не дабраліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула