БЕЛ Ł РУС

Пацыента мінскай бальніцы апазнавалі па адбітках пальцаў

13.09.2023 / 11:37

Nashaniva.com

1 верасня ў адну з бальніц Мінска быў дастаўлены мужчына ў непрытомным стане. Яго прывезлі з аўтобуснага прыпынку брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі па выкліку неабыякавага мінака. Дакументаў пры мужчыне не было.

Прэс-служба судмедэкспертаў піша, што для правільнага выбару лячэння дактарам неабходна было даведацца медыцынскую гісторыю хворага.

Судовыя эксперты правялі дактыласкапію мужчыны і ўстанавілі асобу, як высветлілася, 65-гадовага мінчаніна.

Цяпер жыццю мужчыны нічога не пагражае, аднак ён працягвае знаходзіцца пад наглядам лекараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула