БЕЛ Ł РУС

Узрост беларускага міністра — 50,9 гадоў

9.12.2009 / 15:32

ЗП

Урад памаладзеў на 2,5 гады.

Кадравыя змены, якія правёў у пятніцу Аляксандр Лукашэнка, крыху амаладзілі Савет міністраў. Ніводзін з новапрызначаных не ёсць старэйшым за папярэднікаў.

Усе пяць міністраў, якія пакінулі свае крэслы, былі пенсіянеры.
Міністру інфармацыі Уладзіміру Русакевічу 62 гады, міністру эканомікі Мікалаю Зайчанку — 61, міністру абароны Леаніду Мальцаву — 60, міністру лясной гаспадаркі Пятру Сямашку — 60, міністру па падатках і зборах Ганне Дзейцы — 55.

Для параўнання: Мікалаю Снапкову — 40, Алегу Праляскоўскаму — 46, Уладзіміру Палуяну — 48, Марыяне Шчоткінай — 51, Юрыю Жадобіну — 55.

Адзіным пенсіянерам ва ўрадзе цяпер застаўся 60‑гадовы міністр ЖКГ Уладзімір Белахвостаў.

Такім чынам, сярэдні ўзрост беларускага міністра цяпер складае — 50,9 гадоў замест ранейшых 53,4.

Найбольш з сваіх калег на пасадзе знаходзіцца міністр юстыцыі Віктар Галаванаў — аж з снежня 2001 году.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула