БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская ўзнагародзіла старшыню Еўрапарламента

13.09.2023 / 23:2

Nashaniva.com

Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола напісала ў твітары, што атрымала ад Святланы Ціханоўскай узнагароду, якая называецца Крыж Добрасуседства. 

«Эмацыйны момант сёння, калі я атрымліваю ўзнагароду — Крыж Добрасуседства. Для мяне гэта вялікі гонар. Гэта надае імпульс прыхільнасці Еўрапарламента да народа Беларусі і яго барацьбы за свабоду і дэмакратыю. Дзякуй Святлане Ціханоўскай за ваша лідарства і вашу дружбу», — напісала Метсола.

Emotional moment today as I receive the Cross of Good Neighbourhood award.

I am deeply honoured. It gives impetus to @Europarl_EN's commitment to the people of Belarus and their struggle for freedom and democracy.

Thank you @Tsihanouskaya for your leadership & your friendship. pic.twitter.com/MAoll7EJcz

— Roberta Metsola (@EP_President) September 13, 2023

Такая ўзнагарода, як Крыж Добрасуседства, афіцыйна пакуль Аб'яднаным пераходным кабінетам не прэзентавалася. Прэс-служба Еўрапарламента піша, што ўзнагароду атрымліваюць «выбітныя асобы, якія аказалі значную дапамогу справе беларусаў».

Чытайце таксама:

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і папярэдзіла, што прыйдзе ў кожны ўрад з просьбай прызнаць новы пашпарт

«Змена сурʼёзная». Былы амбасадар Польшчы ў Беларусі расказаў, што значыць ягоная новая пасада

Стварылі сайт, які мае дапамагчы беларусам вырашаць пашпартныя праблемы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула