БЕЛ Ł РУС

Мужчына пад Віцебскам пілаваў снарад часоў вайны. Той выбухнуў 

24.09.2023 / 15:30

Nashaniva.com

Сёння раніцай 69-гадовы мужчына ў Віцебскім раёне знайшоў снарад часоў Другой сусветнай вайны і вырашыў распілаваць яго электраінструментам. У выніку адбыўся выбух.

Рэшткі снарада. Фота: тэлеграм Следчага камітэта Беларусі

Мужчына атрымаў спалучаную траўму рукі, яго даставілі ў бальніцу, цяпер ідзе аперацыя. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота: тэлеграм Следчага камітэта Беларусі

Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Віцебскай вобласці працуюць на месцы здарэння. Праводзіцца агляд, апытваюцца відавочцы і суседзі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. У гаспадарчых пабудовах і ў двары пацярпелага выяўленыя снарады і гільзы.

Віцебскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула