БЕЛ Ł РУС

Конь праваліўся ў калодзеж + фота

10.12.2009 / 23:33

І зімаваць-сумаваць там няшчаснай жывёлінцы, каб не ратавальнікі.

У Мазырскім раёне (Гомельская вобласць) супрацоўнікам МНС давялося ратаваць каня, які праваліўся ў калодзеж.

Як паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, 9 снежня на прыватным падворку ў вёсцы Бабраняты жывёліна звалілася ў незакрытую жалезабетонную ёмістасць для сцёкавых вод, адкуль выбрацца самастойна не магла.

Пры дапамозе абвязкі з пажарнага рукава і крана-стралы аварыйна-ратавальнага аўтамабіля каня з ямы паспяхова паднялі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула