БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце Чарнагорыі затрымалі беларуса. Яму пагражае экстрадыцыя

26.09.2023 / 10:30

Nashaniva.com

Супрацоўнікі памежнай паліцыі 23 верасня ў аэрапорце Падгорыцы, на ўездзе ў Чарнагорыю, па міжнародным ордары Інтэрпала затрымалі 53-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляе Cdm.me.

Аэрапорт Падгорыцы

«Ён адшукваецца Нацыянальным бюро Інтэрпала ў Мінску для вядзення крымінальнай справы паводле падазрэнняў ва ўчыненні злачынства махлярства ў вялікіх маштабах (арт. 4 арт. 209 КК Беларусі), паводле якога прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў», — гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

Імя затрыманага не называецца — толькі ініцыялы Y. K. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула