БЕЛ Ł РУС

Сёння дзень, калі беларусы не рызыкавалі хадзіць у лес

27.09.2023 / 08:20

Nashaniva.com

27 верасня праваслаўныя, якія трымаюцца юліянскага календара, адзначаюць адно з сваіх найбольшых свят — Узвіжанне Святога і Жыватворнага Крыжа Гасподняга (Звіжанне). Праваслаўныя краін Еўропы, што жывуць па новаюліянскім календары, адзначалі яго 14 верасня.

Фота: Наша Ніва

Святкаванне Узвіжання запачаткаванае царквой пасля таго, як маці рымскаго імператара Канстанціна Алена здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім у пошуках крыжа, на якім быў распяты Ісус.

Алена насамрэч знайшла крыж, а ў 325 г. яе сын імператар Канстанцін даў загад усталяваць крыж на Галгофе, каб усе ахвотныя маглі пакланяцца яму. 

Беларусы лічаць, што ў гэты дзень у лясах усе змеі збіраюцца разам, каб адправіцца на зімовы сон, таму 27 верасня людзі не рызыкавалі хадзіць у лес.

«Ва Узвіжання пару гадзюкі і вужакі хаваюцца ў нару».

Таксама гэты дзень лічыцца канчатковым развітаннем з летам.

Беларусы казалі: «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула