БЕЛ Ł РУС

Па ўсёй краіне міліцыя праводзіць вучэнні па затрыманнях людзей. Просяць не пужацца

27.09.2023 / 09:42

Nashaniva.com

МУС да 30 верасня ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў праводзіць «трэніроўкі па зладжанасці дзеянняў асабовага складу ў асаблівых умовах», паведамляе прэс-служба ведамства.

Міліцыя, паводле паведамлення, будзе адпрацоўваць «алгарытм затрымання ўмоўных правапарушальнікаў».

З гэтай прычыны магчымыя абмежаванні руху транспарту і пешаходаў, выстаўленне пастоў, правядзенне іншых абмежавальных мерапрыемстваў.

МУС просіць «з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў у сувязі з мерапрыемствамі».

У Беларусі масавыя палітычныя рэпрэсіі працягваюцца з 2020 года, калі Лукашэнка відавочна прайграў выбары, але не аддаў улады. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. Сістэмны характар набылі катаванні палітзняволеных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула