БЕЛ Ł РУС

Начная атака на Украіну: сілы СПА збілі больш за 30 «Шахедаў»

28.09.2023 / 07:53

Nashaniva.com

СПА працавала па ўсёй лініі паўднёвага фронту, а таксама ў Адэскай і Мікалаеўскай абласцях.

Калаж: УНІАН

У ноч на 28 верасня Расія масіравана атакавала Украіну іранскімі ўдарнымі беспілотнікамі «Шахед». Сілы СПА збілі больш за 30 беспілотнікаў, піша УНІАН.

Як паведаміла прэс-сакратар Сіл абароны поўдня Украіны Наталля Гумянюк, атака адбывалася шляхам запуску некалькіх груп ударных дронаў з розных напрамкаў. СПА працавала фактычна ўздоўж усяго паўднёвага напрамку, у прыватнасці, у Мікалаеўскай і Адэскай абласцях.

«Вораг накіраваў ударныя беспілотнікі ў розных кірунках, уключаючы цэнтральныя рэгіёны. Вынікі атакі яшчэ падводзяцца, бо яна была масіраваная. Але праца СПА была дастаткова выніковай. Больш за 30 з іх было знішчана, больш дакладную лічбу падаб'е Генштаб», — сказала Гумянюк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула