Сілавікі затрымалі жыхара Салігорска нібыта за перапіску з батальёнам «Тэрор»
Сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні жыхара Салігорска, відэа з ім апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал. На відэа затрыманы кажа, што нядаўна нібыта перапісваўся з прадстаўніком батальёна «Тэрор», паведамляе «Медыязона».
Ілюстрацыйнае фота
На відэа сілавікоў дэманструюцца скрыншоты перапіскі, затрыманы салігорац кажа, што паведаміў у чаце з прадстаўніком «Тэрора» сваю вайсковую спецыяльнасць і час службы.
«Пасля гэтага яны хацелі мяне завербаваць для ўдзелу ў ваенных дзеяннях», — кажа ён на відэа.
Па якім менавіта артыкуле затрыманы мужчына — не паведамляецца, аднак на відэа ён кажа, што яму «свеціць артыкул за здраду дзяржаве і за найміцтва» (артыкулы 356 і 133 КК).
Чытайце таксама:
У Рэчыцы пачынаецца суд над Палінай Шарэндай-Панасюк. Яе збіраюцца трэці раз пакінуць за кратамі
Падтрымайце палітвязня Анатоля Пугача, які хварэе на анкалогію