БЕЛ Ł РУС

Цалкам аголены і п'яны беларус браў штурмам царкву ў Францыі

4.10.2023 / 08:36

Nashaniva.com

У выніку мужчыну шпіталізавалі ў псіхіятрычную лячэбніцу.

Від на царкву камуны Ле-Пеаж-дэ-Русіён. Фота: facebook.com/lepeagederoussillon

У французскай камуне Ле-Пеаж-дэ-Русіён (рэгіён Авернь — Рона — Альпы) затрымалі 35-гадовага беларуса, які ў аголеным выглядзе атакаваў дзверы мясцовай царквы святога Яна Хрысціцеля, паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на Le Dauphine Libere.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 30 верасня, каля 10.00 раніцы. Мясцовыя жыхары праінфармавалі паліцыю пра абсалютна голага мужчыну, які біў нагамі ў дзверы храма. Вартавыя парадку неадкладна арыштавалі парушальніка спакою.

Улічваючы псіхічны стан затрыманага, нашага суайчынніка агледзеў псіхіятр, які даў заключэнне аб яго бессвядомасці.

Адразу пасля вызвалення з-пад варты мужчыну прымусова змясцілі ў медустанову.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула