БЕЛ Ł РУС

Кіроўца, які збіў у Баранавічах маці з дзіцем, здаўся ў міліцыю

14.12.2009 / 11:59

Nashaniva.com

Па інфармацыі старшага дзяржаўтаінспектара АДАІ Баранавіцкага ГУУС Андрэя Кучуры, днём 10 снежня ў гарадскі аддзел нечакана прыйшоў мужчына, які прызнаўся, што ён кіроўца «КІА», што збіў жанчыну з дзіцем на вуліцы Вільчкоўскага ўвечары 7 снежня.

Нагадаем, што ў выніку здарэння пацярпелыя з цяжкімі траўмамі трапілі ў бальніцу. Пашкоджаны аўтамабіль праз гадзіну пасля ДТЗ праваахоўнікі знайшлі ў некалькіх кіламетрах ад месца здарэння — на вуліцы Рэпіна. Сам кіроўца збег. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Паводле Intex-press

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула