На «Дажынках» у Хоцімску засмажылі двухметровую катлету ФОТАФАКТ
Да магілёўскіх абласных «Дажынак», якія сёлета праходзяць у Хоцімску, магілёўскі мясакамбінат вырабіў 2-метровую катлету вагой 155 кг. Фотасправаздачу са свята апублікавала мясцовая раёнка «Шлях Кастрычніка».
Арганізатары мерапрыемства пасля свята збіраюцца перадаць гіганцкі прадукт у Хоцімскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
На леташніх абласных «Дажынках» у Слаўгарадзе гэта ж самае прадпрыемства таксама адзначылася гігантаманіяй — туды прывозілі 53-метровую вараную каўбасу.
Чытайце таксама:
У Ганцавічах фарбуюць туі. Новы арт-аб'ект да «Дажынак»?
Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах