БЕЛ Ł РУС

У мінскіх кватэрах сёння пачнуць уключаць ацяпленне

9.10.2023 / 11:00

Nashaniva.com

У Мінгарвыканкаме прынята рашэнне аб уключэнні з сённяшняга дня ацяплення ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, агульнагарадскіх лазнях, установах адукацыі, тэатрах, паведамляе Мінгарвыканкам.

Фота: БелТА

Падача цяпла ў кватэры адбываецца не за адзін раз. Пуск ацяплення займае 3-5 дзён.

У сацыяльных аб'ектах сталіцы ацяпляльны сезон пачаўся 6 кастрычніка.

Тады цяпло атрымалі школы і дашкольныя ўстановы, установы аховы здароўя і іншыя спажыўцы першай чаргі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула