БЕЛ Ł РУС

Цішоткі вольных беларусаў — вынікі конкурса + фоты

14.12.2009 / 14:12

Nashaniva.com

Журы выбірала лепшае з сотні працаў ад 44 удзельнікаў.

Журы выбірала лепшае з сотні працаў ад 44 удзельнікаў.

Вырашана кожнае з трох прызавых месцаў раздзяліць паміж двума ўдзельнікамі, дадаткова вызначаны тры пераможцы ў намінацыі «Беларуская свабода» ад Руху «За свабоду», чатыры пераможцы ў намінацыі «Будзьма беларусамі», якія атрымаюць памятныя сувеніры ад агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма!» і адзін прыз глядацкіх сімпатый.

Кася Шцірліц, 1-е месца.

Мікалай З., 1-е месца.

Андрэй Рогач, 2-е месца.

Аляксандр Быстрык, 2-е месца.

Марына Пірагова, 3-е месца.

Аляксей Валабуеў, прыз ад руху «За свабоду».

Аляксандра Афанасенка, прыз ад «Будзьма беларусамі».

Дзмітрый Ярмак, прыз глядацкіх сімпатый.

Арганізатары конкурса «Цішоткі вольных беларусаў» пасля доўгіх перамоў і ваганняў журы вызначылі пераможцаў конкурса прынтоў. На конкурс атрымана больш за 100 прац ад 44 удзельнікаў.

Вырашана кожнае з трох прызавых месцаў раздзяліць паміж двума ўдзельнікамі, дадаткова вызначаны тры пераможцы ў намінацыі «Беларуская свабода» ад Руху «За свабоду», адзін прыз глядацкіх сімпатый чатыры пераможцы ў намінацыі «Будзьма беларусамі», якія атрымаюць памятныя сувеніры ад агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма!»

Ганарар за першае месца падзялілі Кася Шцірліц і Мікалай З.

Другое месца падзялілі Андрэй Рогач, Аляксандр і Быстрык.

ТрэцяеАляксандр Валянюк і Марына Пірагова.

У намінацыі «Беларуская свабода» пераможцы: Ілля Шыла, Аляксей Кульбіцкі, Аляксей Валабуеў. Яны атрымаюць флэшкі ад руху «За свабоду».

У намінацыі «Будзьма беларусамі» пераможцы: Раман Яршоў, Аляксандра Афанасенка, Дзмітрый Гупянец, Дзмітрый Смірноў. Яны атрымаюць прыемныя падарункі ад грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма!».Прыз глядацкіх сімпатый ад прэміі «Кліп-марафон» атрымае Дзмітрый Ярмак.

Таксама ўсе ўдзельнікі конкурса да канца месяца на пазначаныя паштовыя адрасы атрымаюць цішотку з прынтом аднаго з пераможцаў.У бліжэйшы час з пераможцамі і намінантамі звяжуцца арганізатары кампаніі для ўдакладнення спосабаў атрымання ганарараў і падарункаў.

Дзякуй за ўдзел у конкурсе «Цішоткі вольных беларусаў», чакайце гатовых цішотак у хуткім часе!

Цішоткі вольных беларусаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула