БЕЛ Ł РУС

Праз месяц беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар

9.10.2023 / 15:54

Nashaniva.com

Рэч у тым, што 7 лістапада сёлета прыпадае на аўторак. Таму адпачываць будзем з 4 да 7 лістапада (субота — аўторак).

Беларусь — адзіная краіна ў свеце, дзе адзначаецца 7 Лістапада. Фота: Наша Ніва

Але панядзелак, 6 лістапада, трэба будзе адпрацаваць 11 лістапада ў суботу.

Наступныя чатыры выходныя дні ў краіне прыйдуцца на Новы год. 30 і 31 снежня — субота і нядзеля. А 1 і 2 студзеня — панядзелак і аўторак.

Некалькі гадоў таму Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці непрацоўнага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула