Падчас набажэнстваў у Беларусі забароняць любую сімволіку, акрамя рэлігійнай
У краіне на заканадаўчым узроўні будзе пашыраны пералік выпадкаў, на падставе якіх ліквідуюць рэлігійныя арганізацыі.
Фота: «Наша Ніва»
Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый у Беларусі пачнецца пасля прыняцця новага закона, паведаміла журналістам у сераду сябра Пастаяннай камісіі па правах чалавека і нацыянальных адносінах Палаты прадстаўнікоў Людміла Здорыкава, піша «Спутнік».
Сёння будзе разгледжаны закон «Аб змяненні законаў у пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый».
«У праект закона ўнесены шэраг забаронаў, у тым ліку на выкарыстанне ў месцах набажэнстваў любой сімволікі, акрамя рэлігійнай», — сказала дэпутат.
Таксама законам уводзіцца забарона на дзейнасць рэлігійных арганізацый, «дзейнасць якіх накіраваная супраць суверэнітэту Беларусі».