БЕЛ Ł РУС

У самым звычайным шматпавярховіку ў Мінску прадаецца незвычайная кватэра з тэрасай на даху. Глядзіце

11.10.2023 / 21:52

Nashaniva.com

У Зялёным Лузе ў шасціпавярховым доме прадаецца стылёвая трохпакаёвая кватэра. У ёй ёсць нават тэраса на даху. Хоць знадворку дом выглядае зусім звычайным, піша Realt.

Гэты шасціпавярховы дом 2019 года пабудовы знаходзіцца недалёка ад Лагойскага тракту. Вось так выглядае дом.

З незвычайнага — проста на даху ёсць прыватная тэраса плошчай 34 квадрата. Яна мае падстрэшак, асноўнае асвятленне, а па перыметры ўсталяваныя ліхтарыкі, выведзены разеткі. Стаіць стол і крэслы.

Агульная плошча кватэры — 68 квадратаў, жылая — 45. Кухня аб'яднаная з гасцінай. Кухня выканана з матэрыялу «чорны фенікс», які не пакідае адбіткаў пальцаў, працоўная паверхня — кампакт-пліта. 

У гэтым пакоі ёсць выхад на балкон, адсюль і выхад на тэрасу.

У спальні стаіць вялікі ложак, крэсла і тэлевізар. 

Цана кватэры — 159 тысяч даляраў (2338 даляраў за квадрат).

Чытайце таксама:

Эксперты рынку нерухомасці назвалі найлепшы час для куплі лецішча

Цэны растуць, новыя кватэры ў «Мінск Свеце» практычна разабралі. Што адбываецца на рынку нерухомасці

Пад Мінскам прадаецца файны дом. Там ёсць сажалка са стронгай і сажалка з лілеямі

Як выглядае інтэр’ер за 100 тысяч даляраў у невялікай кватэры ў Мінску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула