Украінцы ўначы збілі 28 з 33 «шахедаў»
Беспілотнікі былі запушчаныя з ваколіц Белгарада і Крыма.
Збіты «Шахед». Фота: Паветраныя сілы Украіны
У ноч на 12 кастрычніка Расія атакавала Украіну ўдарнымі БПЛА тыпу «Шахед» з паўночнага і паўднёвага кірункаў — Белгародская вобласць і з мыса Чаўда (Крым).
Усяго зафіксаваныя пускі 33 «Шахедаў». БПЛА ляцелі ў розных напрамках, таму супрацьпаветраная абарона працавала прынамсі ў шасці абласцях Украіны.
Для адбіцця паветранай атакі былі прыцягнутыя авіяцыя, зенітныя ракетныя войскі, мабільныя агнявыя групы, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы, піша «Украінская праўда».