Лукашэнка сёння возьме ўдзел у саміце краін СНД у Кыргызстане
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не будзе прысутнічаць на саміце.
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images
Саміт краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў стартуе сёння ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку. У саміце возьмуць удзел кіраўнікі Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не будзе прысутнічаць на саміце, піша «Спутнік».
Як паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў, падчас саміту плануецца падпісанне пакета дакументаў.
«Па выніках саміту чакаецца падпісанне дастаткова самавітага пакета сумесных дакументаў», — сказаў Ушакоў.
Сёння адбудуцца пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім і пашыраным складзе.